Мінскія падаткаплацельшчыкі забяспечылі амаль 40% гарадскога бюджэту

Больш за 38% прыбыткаў дзяржаўнага бюджэту за першае паўгоддзе забяспечана падаткаплацельшчыкамі Мінска.
Пра гэта паведаміла прэс-служба міністэрства па падатках і зборах. У кансалідаваны бюджэт сталіцы паступіла больш за 4,5 трыльёны рублёў, што складае амаль 102% ад запланаванага.

Найбольшы аб’ём паступленняў у мінскі бюджэт забяспечылі падаткаплацельшчыкі Савецкага, Ленінскага і Маскоўскага раёнаў. Дарэчы, пятая частка паступленняў у бюджэт за першае паўгоддзе забяспечана трыма буйнымі прадпрыемствамі: “Белтрансгаз”, “Лукойл-Беларусь” і завод “Мінск Крышталь”.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі