Мінскія міліцыянты зачысцілі "стометроўкі"

Сталічная міліцыя ў жніўні падчас рэйдаў затрымала на вуліцах Мінску 143 прастытутак. На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы, правялі прафілактычныя гутаркі і паставілі на ўлік у органах унутраных справаў, паведамляе БЕЛТА. На працягу месяца кожны тыдзень міліцыя правярала "ўлюбёныя" месцы знаходжання прастытутак: праспекты Пераможцаў, Незалежнасці, Пушкіна, прыпынак грамадскага транспарту "9-ы км", а таксама гатэлі і лазні. Акрамя таго, аператыўнікі кантралявалі абвесткі сумнеўнага зместу ў СМІ і інтэрнэце.

Часцей за ўсё прастытуцыяй на сталічных вуліцах займаюцца жанчыны 20-30 гадоў без рэгістрацыі ў Мінску і без сталай крыніцы прыбыткаў. Каля паловы з іх разведзеныя і выхоўваюць непаўналетніх дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі