У выязным матчы ў Маскве хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ сустракаліся з мясцовым "Спартаком".
У асноўны час гульні пераможцу не выявілі. У першым перыядзе дынамавец Нік Мерклі адкрыў лік, а за 8 хвілін да заканчэння трэцяга перыяду Андрэй Лакціёнаў зраўняў яго — 1:1.
Авертайм таксама скончыўся безвынікова, а па булітах перамаглі гаспадары. Фінальны лік — 2:1 на карысць "Спартака".
Цяпер "Спартак" мае 43 балы і займае шостую пазіцыю ў Заходняй канферэнцыі КХЛ. А "Дынама" з 40 баламі ззнаходзіцца на сёмым месцы.
Наступны матч "зубры" правядуць таксама ў гасцях: 2 снежня яны сустракаюцца з клубам "Сочы", які займае апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі.