Мінскія чыноўнікі зрабілі ў адным дакуменце каля сотні памылак (фота)
![Мінскія чыноўнікі зрабілі ў адным дакуменце каля сотні памылак (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/youtuber-2838945_960_720.jpg.webp?itok=6nL4jSUN)
Мінскія чыноўнікі зрабілі ў адным дакуменце на адной старонцы тэксту каля сотні памылак, абдруковак. Яго атрымалі заснавальнікі грамадскага аб'яднання "Ваколіца" і былі шакаваныя. Фотакопію змясціла Вікторыя Шаблінска на сваёй старонцы ў Facebook.
Самае цікавае, што "Заключэнне па выніках разгляду дакументаў аб дзяржаўнай рэгістрацыі мясцовага грамадскага аб'яднання абароны права ўласнасці і экалагічных правоў грамадзян "Ваколіца", якое склаў галоўны спецыяліст аддзела рэгістрацыі і суб'ектаў гаспадарання і грамадскіх арганізацый, зацвердзіла намесніца начальніка ўпраўлення рэгістрацыі і ліцэнзавання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама.
![Мінскія чыноўнікі зрабілі ў адным дакуменце каля сотні памылак (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/41512849101558630291633676431804493167329280n.jpg)
Фота са старонкі Вікторыі Шаблінскай у Facebook.
![Мінскія чыноўнікі зрабілі ў адным дакуменце каля сотні памылак (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/4160256019470221686874906826236950848995328n.jpg)
Фота з праўкамі са старонкі Віктара Малішэўскага ў Facebook.