Фотафакт: У мінскай гімназіі вучняў просяць збіраць... бутэлькі?

Фотафакт: У мінскай гімназіі вучняў просяць збіраць... бутэлькі?

Фота абвесткі з інфармацыяй аб тым, што ў адной з мінскіх гімназій абвяшчаецца збор шкла (шклатары) з'явілася ў сацсетках. "Увага, класным кіраўнікам! Абвесціць навучэнцам аб зборы шкла (шклатары) для другаснай перапрацоўкі. Норма 20 кілаграмаў шкла ад класа. Сабранае шкло складваем ва унутраным двары гімназіі пад аркай справа ў картонныя скрыні. Намеснік дырэктара па ВР, А. Б. Кругер", ― гаворыцца ў абвестцы.

Як высветліла Еўрарадыё, чалавек з прозвішчам Кругер і ініцыяламі А. Б. працуе ў сталічнай гімназіі № 22. Там пацвярджаюць ― Аляксей Барысавіч Кругер насамрэч з'яўляецца намеснікам дырэктара.

Дырэктар гімназіі № 22 Ларыса Адашкевіч расказала Еўрарадыё, што гэта чыйсці жарт.

"Такога няма, нашы вучні не збіраюць шкло і шклатару. Там на абвестцы ёсць подпіс Кругера? Няма. Гэта ўсяго толькі жарт", ― гаворыць яна. Яшчэ ў дзвюх гімназіях Мінска Еўрарадыё расказалі, што аб зборы вучнямі шклатары не чулі. "Шклатара? Мы толькі макулатуру збіраем. Макулатура ― так. А пра шкло першы раз чуем", ― расказваюць у гімназіі №10.

Фотафакт: У мінскай гімназіі вучняў просяць збіраць... бутэлькі?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі