Мінскі інфекцыяніст: у нас прагназуецца вельмі цяжкі красавік

Мінскі інфекцыяніст: у нас прагназуецца вельмі цяжкі красавік

Святаслаў Вельгін, намеснік галоўнага лекара па медыцынскай частцы Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы Мінска, пракаментаваў сітуацыю з распаўсюдам каранавіруса. Ён нагадаў, што ва ўсім свеце COVID-19 імкліва распаўсюджваецца.

"У нас таксама сітуацыя складаная, але панікаваць не трэба,цытуе словы Вельгіна БЕЛТА. — Цяпер у нас прагназуецца вельмі цяжкі красавік, а там сітуацыя пакажа".

Інфекцыяніст падкрэслівае, што важна, каб "не было пікавага пад'ёму" распаўсюду каранавіруса.

У Беларусі зарэгістраваны ўжо 861 выпадак заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19, памерлі 13 чалавек. У свеце налічваецца 1 млн 381 тысяча заражаных, памерлі больш за 78 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі