Мінская кавярня прывезла кава-машыны рэаніматолагам з 10-й бальніцы

Кава-машыны ў 10-й лякарні ў Мінску / Facebook
Кава-машыны ў 10-й лякарні ў Мінску / Facebook

Лекары-рэаніматолагі з 10-й бальніцы ў Мінску 1 красавіка атрымалі дзве кава-машыны, запас кавы і трохі пірожных. Дапамагчы дактарам быць бадзёрымі ў любы час вырашылі ў мінскай кавярні-кандытарскай "Валенка".

"Сябры, разумею што час не самы добры, але не толькі нам дрэнна. Лекары цяпер як ніхто маюць патрэбу ў нашым прадукце, — напісаў у Facebook ўладальнік "Валёнкі" Яўген Васільеў. — Я ведаю, што ў мяне ў сябрах шмат вытворцаў і тых, хто абсмажвае каву. Калі нехта падтрымае нашу ініцыятыву, будзем вельмі радыя".

Минское кафе привезло кофе-машины реаниматологам из 10-й больницы

Гэта не першы прыклад таго, як рэстаранны бізнес прыходзіць на дапамогу дактарам, якія цяпер, у разгар пандэміі каранавіруса, працуюць у тры змены. Каманда рэстарана Grillman ужо некалькі дзён рыхтуе "ссабойку" для лекараў з мінскай інфекцыйнай бальніцы, якія займаюцца пацыентамі з пацверджаным COVID-19.

"Ім цяжка, таму што ў іх няма 15 хвілін, каб бегчы кудысьці ў буфет. Мы стараемся зрабіць гэтае пытанне максімальна камфортным", — распавёў у эфіры Еўрарадыё шэф-кухар Grillman Юрый Агеенка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі