Мінская міліцыя прадае свае аўтамабілі

Мінская міліцыя прадае сваю маёмасць. Любы жадаючы зараз можа набыць УАЗік альбо іншамарку, праўда, без спецсігналаў.
На продаж выстаўляюцца аўтамабілі, якія адпрацавалі на патруляванні вуліц 10 гадоў. Летась сталічная міліцыя рэалізавала 53 аўтамабіля. Сярэдні кошт кожнай машыны складае 1,5-2 мільёны рублёў.

У выніку, у рэспубліканскі бюджэт ужо паступіла больш за 50 мільёнаў рублёў, у сталічны - каля 20 мільёнаў. Раней УАЗікі ішлі на лом і міліцыянты мелі з кожнага з іх каля 100 тысяч рублёў, адзначае тэлеканал СТВ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі