Мінская міліцыя пацвердзіла смерць супрацоўніка

Будынак ГУУС Мінгарвыканкама
Будынак ГУУС Мінгарвыканкама

У ГУУС Мінгарвыканкама пацвердзіла смерць міліцыянта. Аднак звесткі пра знойдзенае мёртвым дома супрацоўніка, якія распаўсюджваліся ў інтэрнэце, ва ўпраўленні назвалі неправеранымі.

"Супрацоўнік міліцыі хварэў і знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі МУС", – сцвярджаюць у сталічнай міліцыі.

Як паведамляе тг-канал былых сілавікоў, гаворка пра маёра Дзяніса Тачыліна – участковага інспектара Ленінскага РУВД сталіцы. Яму было 33 гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі