Мінская ДАІ будзе строга караць непрышпіленых кіроўцаў

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя будзе прымяняць максімальныя санкцыі да кіроўцаў, якія не прышпільваюцца рамянямі бяспекі.
Цяпер за такое правапарушэнне іх чакае штраф у памеры 31 тысячы рублёў. Такое рашэнне прынята кіраўніцтвам ГУУС Мінгарвыканкама. Новаўвядзенне ў Дзяржаўтаінспекцыі тлумачаць тым, што “узнікла неабходнасць прымаць самыя жорсткія меры. Паколькі людзі самі не хочуць клапаціцца пра сваю бяспеку, гэта мусяць зрабіць супрацоўнікам ДАІ".

БелаПАН

Фота - www.newsru.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі