Мінскай гарадской дзіцячай інфекцыйнай бальніцы патрэбна донарская кроў

Мінскай гарадской дзіцячай інфекцыйнай бальніцы патрэбна донарская кроў

Мінскай гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы патрэбна донарская кроў. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook піша загадчык аддзяленнем бальніцы Максім Ачарэтні. Ён спасылаецца на павышэнне сезонных захворванняў віруснымі інфекцыямі, якія ў некаторых выпадках даюць ускладненні ў сістэму крыві. Ачарэтні адзначае, што “падыходзяць абсалютна ўсе групы крыві”. Збор патэнцыйных донараў прызначаны на 11 красавіка па адрасе: Мінск, вуліца Якубоўскага, 53 (кантактны тэлефон — +375296177695). Донары мусяць мець рэгістрацыю ў сталіцы, медыцынскую даведку з паліклінікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі