Відэа, як мінскае хакейнае “Дынама” перамагло “Слован”

Відэа, як мінскае хакейнае “Дынама” перамагло “Слован”

Мінскае хакейнае “Дынама” атрымала другую перамогу запар у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. 17 лістапада “зубры” перамаглі на выездзе ў Падольску мясцовы “Віцязь” (3:0), а 19 лістапада былі мацнейшымі за браціслаўскі “Слован” (2:1). Матч таксама быў гасцявым.

У дынамаўцаў шайбамі адзначыліся Мэт Элісан і Андрэй Сцяпанаў.

Пасля 31 матча “Дынама” мае 49 ачкоў і займае 6-е месца сярод 14 каманд Заходняй канферэнцыі. “Зубры” атрымалі 13 перамог у асноўны час, 2 ў авертайме і 2 па булітах. Паразаў у асноўны час было 12, у авертайме — 2. Розніца шайбаў складае 86-89.

22 лістапада мінчане згуляюць дома з фінскім “Ёкерытам”, які цяпер апусціўся на 8-ы радок у турнірнай табліцы.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі