Мінскае “Дынама” ўпусціла перамогу ў матчы з дацкім “Одэнсэ”

Мінскае “Дынама” ўпусціла перамогу ў першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Кубка УЕФА з дацкім “Одэнсэ”.
На 73-й хвіліне прыгожы гол забіў Антон Пуціла. Здавалася, што мінчукі перамогуць. Аднак у даданыя арбітрам 4 хвіліны яны сталі гуляць выключна на ўтрыманне ліку, за што і былі пакараныя.

На апошніх секундах гульні датчане зраўнялі лік, вызначыўся Ульрык Лаурсэн.

Матч у адказ адбудзецца праз два тыдні ў Даніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі