Мінскае “Дынама” стала рэкардсменам па штрафных хвілінах у КХЛ
Мінскае “Дынама” стала рэкардсменам па штрафных хвілінах у Кантынентальнай хакейнай лізе. За шэсць матчаў яны набралі ўжо 154 хвіліны. Ад бліжэйшага “штрафніка”, “Слована”, дынамаўцы адарваліся аж на 55 хвілін. Пра гэта інфармуе афіцыйны сайт КХЛ.
Як вядома, “Дынама” праваліла старт у чарговым чэмпіянаце КХЛ. У шасці першых матчах каманда пацярпела шэсць паражэнняў. Гэта клубны антырэкорд. Бліжэйшы паядынак мінчукі правядуць 6 верасня ў гасцях з “Сочы”.