Мінскае "Дынама" стала лідэрам Заходняй канферэнцыі КХЛ

Пасля гасцявой перамогі ў чэмпіянаце КХЛ над навакузнецкім "Металургам" — 5:2 (0:1, 2:1, 3:0) — мінскае "Дынама" стала лідэрам Заходняй канферэнцыі. У нашай каманды 6 ачкоў пасля трох гульняў. Дынамаўцы таксама лідыруюць і ў дывізіёне Тарасава, а ў агульнай табліцы чэмпіянату КХЛ займаюць трэцяе месца. Наступны матч мінскае "Дынама" праводзіць 15 верасня ў Навасібірску супраць мясцовай "Сібіры".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі