Мінскае “Дынама” шукае гульцоў для ўзмацнення складу

Футбольны клуб “Дынама” (Мінск) актыўна шукае гульцоў для ўзмацнення складу перад стартам у Кубку УЕФА. Напярэдадні ў размяшчэнні футбольнага клуба з'явіўся славацкі форвард Роберт Рак. Ё мінулым сезоне ён абараняў колеры каманды “Ружамберок”. Тым часам дынамаўскі лагер пакінулі расейцы – паўабаронца Валер Лявонаў і абаронца Андрэй Кузняцоў, а таксама чэшскі форвард Ян Шульмайстар. Усе яны знаходзіліся ў Мінску на праглядзе.

Агенцтва “Минск-Новости”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі