Мінскае "Дынама" саступіла "Слуцку", але выйшла ў паўфінал Кубку Беларусі

Мінскае "Дынама" саступіла "Слуцку", але выйшла ў паўфінал Кубку Беларусі

Мінскае "Дынама" стала другім паўфіналістам Кубка Беларусі па футболе.

15 сакавіка дынамаўцы ў Бабруйску гулялі матч у адказ са "Слуцкам". Гульня скончылася перамогай случан з лікам 1:0. Тым не менш у паўфінал выйшла менавіта сталічная каманда, якая выйграла першую сустрэчу з лікам 2:0. 

Сёння ў 17:30 у Бабруйску адбудзецца яшчэ адна чвэрцьфінальная сустрэча Кубка Беларусі — паміж мясцовай "Белшынай" і салігорскім "Шахцёрам". У першай сустрэчы бабруйскі круб прайграў з разгромным лікам 0:5.

Першым паўфіналістам напярэдадні стала "Іслач" з Мінскага раёна, якая сенсацыйна выйграла ў барысаўскага БАТЭ — 1:0 дома і 1:1 у гасцях.

Апоші паўфіналіст стане вядомы ў суботу 16 сакавіка. У Гомелі мясцовы "Лакаматыў" будзе гуляць супраць футбалістаў "Віцебска". У першай сустрэчы віцябляне дома выйгралі з лікам 1:0. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі