Мінскае "Дынама" рыхтуецца да другой гульні турніра "Кубак Шпенглера"

Да другой гульні Кубка Шпенглера рыхтуюцца хакеісты мінскага "Дынама". Нагадаем, турнір праходзіць у Швейцарыі. Першы матч дынамаўцы напярэдадні прайгралі швейцарскаму "Давосу" — 2:3 (у нашай каманды вызначыліся легіянеры Сяргей Варламаў і Міка Ёкела). Зборная Канады, якая складаецца з гульцоў, якія пераважна выступаюць у Швейцарыі, па булітах перамагла чэшскую "Энергію" — 7:6.

У другім матчы мінскае "Дынама" гуляе з нямецкім "Манхеймам".

Фінал турніра прызначаны на 31 снежня, у ім згуляюць дзве наймацнейшыя каманды, нагадвае тэлеканал ОНТ.
.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі