Мінскае "Дынама" разграміла МТЗ-РІПА, а "Віцебск" адолеў "Граніт"

У суботу праходзяць чарговыя матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе.
Мінскае "Дынама" разграміла з лікам 5:0 сталічны МТЗ-РІПА, "Віцебск" атрымаў валявую перамогу над мікашэвіцкім "Гранітам" — 2:1, "Мінск" выйграў у "Гомеля" — 1:0, "Смаргонь" прайграла "Тарпеда" — 0:1, "Дынама" (Брэст) і "Днепр" згулялі ўнічыю 0:0.

Пасля сённяшняй перамогі мінскія дынамаўцы выйшлі на 2-е месца ў чэмпіянаце. У іх 18 ачкоў, у лідэра барысаўскага БАТЭ 25 ачкоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі