Вы тут

Мінскае "Дынама" прайграла "Сочы" з лікам 1:4

Падчас матчу / pressball.by​

3 снежня мінскае "Дынама" завяршыла выязное турнэ чацвёртай запар паразай у КХЛ. "Зубры" прайгралі "Сочы" з лікам 1:4. Трэнер "Дынама" Крэйг Вудкрафт, які сёння адзначае сваё 50-годдзе, застаўся без падарунка на юбілей.

Форвард "Сочы" Зьміцер Лугін вывеў сваю каманду наперад ужо на першай хвіліне. Зусім хутка Юрый Аляксандраў давёў лік да 2:0.

Мінскае "Дынама" не здолела парадаваць свайго трэнера і ў другім перыядзе. У першай жа атацы Мальце Стрэмваль давёў лік на карысць "Сочы" да трох шайб. Яго ж была і наступная шайба. Мінчане змаглі адказаць адным голам Дзмітрыя Знахарэнкі — 4:1.

Як піша TUT.by, у гэтае міжсезонне "Дынама" мог бы ўзначаліць беларускі спецыяліст Аляксандр Андрыеўскі, але менавіта ён трэнеруе сёння "Сочы".

Адставанне "Дынама" ад зоны плэй-оф ўзрасло да 13 ачкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.