Вы тут

Мінскае "Дынама" прайграла польскаму "Пясту" і выбыла з Лігі Еўропы

Мінскае "Дынама" выбыла з Лігі Еўропы / БЕЛТА

У рамках першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы футбалісты мінскага "Дынама" 27 жніўня прымалі на сваім полі польскі "Пяст". Ужо на 10-й хвіліне Патрык Ліпскі забіў першы гол у браму мінчукоў, выконваючы штрафны ўдар. А яшчэ праз 10 хвілінаў Якуб Шверчак павялічыў разрыў.  

Да канца гульні дынамаўцы так і не здолелі забіць ніводнага гала. З лікам 0:2 мінскі клуб завяршыў еўракубкавы сезон. 

Сёння ў Салігорску мясцовы шахцёр у рамках Лігі Еўропы прымае на сваім полі малдаўскі клуб "Сфынтул Георге".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.