Мінскае "Дынама" перамагло "Ладу" ў серыі булітаў

Мінскае "Дынама" працягвае пераможную серыю ў Кантынентальнай хакейнай лізе. На гэты раз дынамаўцы выйгралі ў Тальяці па булітах у мясцовай "Лады" — 4:3 (1:1, 1:2, 1:0, 0:0, 1:0). Шайбы ў нашай каманды закідвалі Ханэс Хювенен, Віле Пэлтанен, Каспарс Сауліеціс. Пераможны буліт на рахунку Дзмітрыя Мялешкі.
Пасля 21 матчу на рахунку "Дынама" 30 ачкоў. Каманда займае чацвёртае месца ў дывізіёне Баброва, восьмае — у Заходняй канферэнцыі і 13-е — у агульнай табліцы. Наступны матч мінчане згуляюць на выездзе 14 лістапада супраць казанскага "Ак Барса".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі