Вы тут

Мінскае "Дынама" патроліла БАТЭ: вітаем у клубе былых чэмпіёнаў

Так выглядае віншаванне мінскага "Дынама"

Прэс-служба ФК "Дынама-Мінск" іранічным пастом адзначыла змену чэмпіёна Беларусі па футболе. Пост з назвай "Клуб былых чэмпіёнаў" звернуты да спартоўцаў БАТЭ.

"Мужыкі (@fcgomel, @fcshakhterby, @FCBelshina, @Slaviya_Mozyr, @FCDMg), У нас новенькі! @FCBATE — сардэчна запрашаем у наш клуб, мы зачакаліся!" — напісала прэс-служба мінскага "Дынама". 

Новым чэмпіёнам Беларусі ў нядзелю стала брэсцкае "Дынама". Брастаўчане перарвалі 13-гадовую гегемонію БАТЭ на вяршыні нацыянальнага чэмпіянату.