Мінскае “Дынама” атрымала фантастычную перамогу над “Металургам” (відэа)

Мінскае “Дынама” атрымала фантастычную перамогу над “Металургам” (відэа)

Хакеісты мінскага “Дынама” атрымалі фантастычную перамогу ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ над “Металургам” з Магнітагорска — 5:3. Пасля двух перыядаў яны прайгравалі з лікам 0:3, але ў трэцім закінулі пяць шайбаў! Яны на рахунку Аляксандра Кітарава (47-я і 53-я хвіліны), Аляксандра Паўловіча (49-я і 60-я, у пустую браму), Яўгена Лісаўца (60-я хвіліна). Галоўны трэнер дынамаўцаў Гордзі Дуаер сказаў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі, што была атрымана “выдатная перамога”, а яго хлопцы прадэманстравалі характар, даказалі, што з’яўляюцца “сапраўднай камандай”.

Пасля 12 матчаў дынамаўцы набралі 14 ачкоў, яны займаюць 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі. 21 верасня беларускі клуб правядзе паядынак у гасцях з “Барысам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі