Мінск хоча стаць пляцоўкай для аб'яднання інтарэсаў ЕС і Еўразійскага саюза

Беларусь гатовая выступаць у якасці пляцоўкі не толькі для палітычных перамоваў, але і для аб'яднання эканамічных інтарэсаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрасаюза. Пра гэта ў чацвер, 20 лістапада, заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў.

Ён спадзяецца, што на гэтую прапанову адгукнуцца еўрапейскія партнёры. Намеснік міністра замежных спраў падкрэсліў, што "з боку Беларусі, Расіі і Казахстана, а цяпер ужо і Арменіі такое жаданне ёсць", паведамляе РІА "Новости".

Нагадаем, у верасні менавіта ў Мінску было падпісана пагадненне аб перамір'і на Данбасе паміж прадстаўнікамі Кіева і самаабвешчаных рэспублік. Пасярэднікамі выступалі АБСЕ і Расія.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі