"Мінск-арэна" прымае першыя спаборніцтвы па веласпорце

Найбуйнейшы спартыўны комплекс Беларусі "Мінск-арэна" прымае першыя спаборніцтвы. Адзіны ў краіне велатрэк ужо апрабавалі прафесійныя спартсмены. Там праходзіць адкрытае першынство Беларусі па веласпорце.
Спаборніцтвы сабралі эліту нацыянальнага веласіпеднага спорту, а таксама гасцей з Літвы, Чэхіі, Расіі і Ўкраіны - агулам каля 200 спартсменаў.

Тэлеканал СТВ нагадвае, што ўпершыню нацыянальны чэмпіёнат праходзіць на тэрыторыі нашай краіны. Дагэтуль з-за адсутнасці ўласнай базы ён праводзіўся ў замежжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі