Мінсельгасхарч: Рассельгаснагляд робіць парушэнні пры адборы пробаў прадукцыі

Мінсельгасхарч: Рассельгаснагляд робіць парушэнні пры адборы пробаў прадукцыі

Неадпаведнасці ў беларускай прадукцыі, якія выяўляе Рассельгаснагляд, гэта вынік банальных парушэнняў пры адборы пробаў. З такой заявай выступіў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў.

Па словах чыноўніка, Рассельгасхарч ігнаруе перыяд часу ад адбору пробаў прадукцыі да правядзення даследавання, рэгламентаваны адпаведнымі нарматывамі. "Мы па пратаколах "Рассельгаснагляду" бачым, што ад адбору пробаў да дастаўкі іх у лабараторыі праходзіць ад 3 да 11 дзён. Хоць дастаўцы пробаў мяса астуджанай курыцы да лабараторыі, напрыклад, павінна адводзіцца 6 гадзін. А ў цэлым тэрмін прыдатнасці для рэалізацыі астуджанага мяса птушак складае 5 сутак. Таму пры такіх парушэннях ва ўжо сапсаваных спецыялістамі "Рассельгаснагляду" пробах можна не толькі лістэрыю знайсці, але і ўсё, што заўгодна", — перадае БЕЛТА абурэнне Багданава.

Беларускі чыноўнік нагадаў, што згодна з заканадаўствам ЕАЭС адбор пробаў праводзіцца на прадпрыемствах-вытворцах альбо ў пункце выгрузкі тавару. Такі адбор не павінен рабіцца пры перавозцы або ў пунктах продажу тавараў, бо ў такіх выпадках вытворца не нясе адказнасці за тавар.

На думку прадстаўніка Мінсельгасхарчу, менавіта парушэнні пры адборы, захоўванні і транспартаванні пробаў беларускай прадукцыі з боку прадстаўнікоў Рассельгаснагляду прыводзяць да неадпаведнасцяў, якія знаходзяць у беларускіх прадуктах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі