Мінсельгасхарч: На прэтэнзіі Расіі наконт малака даюцца аргументаваныя адказы

Мінсельгасхарч: На прэтэнзіі Расіі наконт малака даюцца аргументаваныя адказы

Рассельгаснагляд атрымлівае аргументаваныя адказы на ўсе свае прэтэнзіі наконт якасці беларускага малака. Пра гэта ў каментары агенцтву БЕЛТА заявілі прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

"Такая праца вядзецца", — дадалі беларускія чыноўнікі. Па іх словах, у нашай краіне дзейнічае шматступенная сістэма кантролю якасці малака — у дачыненні як да сыравіны, так і да гатовай прадукцыі.

Паміж Беларуссю і Расіяй ідуць перамовы наконт паставак беларускага малака. Рассельгаснагляд планаваў цалкам забараніць пастаўкі малака і малочнай прадукцыі з Беларусі 26 лютага. Пазней гэтыя санкцыі былі перанесеныя на 6 сакавіка, а потым яшчэ раз перанесеныя на 15 сакавіка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі