Вы тут

Мінпрацы прапаноўвае ў 2019 годзе тройчы павысіць пенсіі

БЕЛТА

Пенсіі па ўзросце ў 2019 годзе плануецца павысіць тройчы. Адпаведную прапанову, якую падрыхтавала Мінпрацы, бліжэйшым часам накіруюць на разгляд ва ўрад і кіраўніку дзяржавы, піша 1prof.by.

Пра гэта на пасяджэнні ў Палаце прадстаўнікоў паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.

Дарэчы, у 2018 годзе пенсіі таксама павышаліся тройчы — з 1 траўня, 1 жніўня і 1 лістапада.

Сёлета, па прагнозах уладаў, сярэдняя пенсія па ўзросце па выніках года мусіць скласці 411 рублёў. Таксама кіраўніцтва дзяржавы абяцала, што сярэдні памер пенсіі дасягне 40% ад сярэдняга заробку па краіне.