Вы тут

Мінпрацы не прапаноўвала пенсіянерам адмовіцца ад пенсій

Улётка з прапановай адмовіцца ад пенсіі / Еўрарадыё

18 верасня слухачы Еўрарадыё даслалі нам фота ўлёткі, якую знайшлі ў паштовай скрыні. Тэкст скіраваны да сталых людзей, а самае цікавае ў ім — апошні абзац, дзе вядзецца пра права пенсіянераў адмовіцца ад пенсіі "і тым самым знізіць нагрузку на бюджэт Рэспублікі".

Міністр працы Ірына Касцевіч заяўляе, што гэта фэйк — маўляў, Мінпрацы не мае да ўлёткі ніякага дачынення.

"Гарантыі, узятыя на сябе дзяржавай перад грамадзянамі па выплаце пенсій і дапамог, выконваюцца і будуць выконвацца ў поўным аб'ёме. Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва працуе ў штатным рэжыме", — адзначае яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.