Мінкульт адказаў на петыцыю пра БЧБ-сцяг, якую падпісалі 103 тысячы чалавек

Мінкульт адказаў на петыцыю пра БЧБ-сцяг, якую падпісалі 103 тысячы чалавек

Мінкульт адказаў на петыцыю пра бел-чырвона-белы сцяг, якую падпісалі 103 тысячы чалавек. Яны патрабавалі спыніць пераслед людзей за выкарыстанне БЧБ-сімволікі і прызнаць бел-чырвона-белы сцяг гісторыка-культурнай спадчынай. Таксама падпісанты пратэставалі супраць планаў прызнаць яго "экстрэмісцкім".

Чыноўнікі Мінкульта лічаць, што падставы для ўключэння БЧБ-сцяга ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў "адсутнічаюць". Афіцыйны адказ падпісаў намеснік міністра Валерый Грамада. Ён паведаміў, што "пытанні абмежавання бел-чырвона-белай сімволікі заканадаўствам аб культуры не рэгулююцца і да сферы дзейнасці Міністэрства культуры не адносяцца".

Таксама адказы на петыцыю чакаюцца з Генпракуратуры і МУС.

У інтэрв'ю РБК міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сказаў, што рашэнне па БЧБ-сімволіцы яшчэ не прынятае. Ён лічыць, што гісторыкам варта правесці маштабнае абмеркаванне.

Мінкульт адказаў на петыцыю пра БЧБ-сцяг, якую падпісалі 103 тысячы чалавек
Мінкульт адказаў на петыцыю пра БЧБ-сцяг, якую падпісалі 103 тысячы чалавек
Мінкульт адказаў на петыцыю пра БЧБ-сцяг, якую падпісалі 103 тысячы чалавек
Адказ Мінкульта / petitions.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі