Міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі стала жанчына
![Міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі стала жанчына](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/tras-1509.jpg.webp?itok=OroMJh3c)
У Вялікабрытаніі змяніўся мністр замежных спраў. Гэтую пасаду пакінуў Дамінік Рааб. Ён адзін з самых уплывовых палітыкаў у свеце, якія настойвалі на нелегітымнасці Аляксандра Лукашэнкі і асуджалі гвалтоўнае задушэнне беларускіх пратэстаў.
Дарэчы, Дамінік Рааб пайшоў на павышэнне — стаў віцэ-прэм'ерам, лордам-канцлерам і міністрам юстыцыі. Гэта адна з самых высокіх пасадаў у брытанскім урадзе.
Міністрам замежных спраў і міжнароднага развіцця замест Рааба будзе Элізабэт Трас. Дагэтуль яна займала пасаду міністра па міжнародным гандлі. Атрымаўшы новую пасаду, Трас таксама застанецца міністрам па справах жанчын і раўнапраўя — ёсць у брытанскім урадзе і такая пасада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.