Міністр Жарко сустрэўся ў Маладзечне з сем'ямі жанчын, памерлых пры родах

Міністр Жарко сустрэўся ў Маладзечне з сем'ямі жанчын, памерлых пры родах

Міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко 11 красавіка сустрэўся са сваякамі загінулых у радзільні Маладзечна жанчын Вікторыі Мышук і Кацярыны Грышкевіч. Па словах Алены Паповай, маці памерлай 5 красавіка Кацярыны, родным прапанавалі дапамогу і выказалі спачуванні.

"Па-чалавечы да нас паставіліся, выказалі спачуванні, добра пагаварылі, — распавядае Алена Уладзіміраўна. — Абяцалі аказаць дапамогу, пыталіся, як паставіліся да нашай бяды людзі, як дапамаглі. Усе аднесліся добра, дзякуй Богу. І матэрыяльна, і маральна ўсе падтрымалі, як маглі. Пакуль ідзе следства, прычына смерці не выяўленая. Сказалі, што нешта высветліцца праз месяц. Нічога новага я пакуль не дадам".

Пра тое, што за дапамога будзе аказаная міністэрствам сем'ям памерлых жанчын, даведацца не ўдалося, прэс-сакратар ведамства знаходзіцца на бальнічным, у прыёмнай журналісту Еўрарадыё таксама адказалі, што не ў курсе сітуацыі. Расследаваннем абедзвюх справаў займаецца Следчы камітэт Мінскай вобласці.

Маці памерлай у радзільні: Каця патэлефанавала і сказала, што нарадзіла лёгка

“У гадзіну Каця тэлефанавала маці, у дзве — мужу, а ў тры яе не стала”

Нагадаем, за апошнія паўгода ў маладзечанскай радзільні загінулі дзве парадзіхі. Першы выпадак здарыўся 29 кастрычніка 2015 года: падчас родаў там памерла 23-гадовая Вікторыя Мышук. Папярэдняя прычына смерці — анафілактычны шок. 5 красавіка 2016 года праз некалькі гадзін пасля родаў не стала 28-гадовай Кацярыны Грышкевіч. Прычынай смерці таксама называюць алергію на антыбіётык.

“Не ведаю, як святкаваць дзень нараджэння сына, які супадае з днём смерці жонкі”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі