Міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў наведае Сірыю і Ліван

Візіты ў Сірыю і Ліван здзейсніць міністр замежных спраў нашай краіны Сяргей Мартынаў. Яны працягнуцца з 7 да 10 чэрвеня.  У Дамаску запланаваныя сустрэчы Мартынава з прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам, міністрамі замежных спраў, эканомікі і гандлю. БЕЛТА адзначае, што, сярод іншага, будзе абмяркоўвацца рэалізацыя праектаў па зборцы беларускіх аўтобусаў, аўтамабіляў і трактароў, а таксама ўзаемадзеянне ў межах міжнародных арганізацый.

9-10 чэрвеня мусяць адбыцца сустрэчы Сяргея Мартынава ў Бейруце з прэзідэнтам Лівана Мішэлем Сулейманам, прэм'ер-міністрам, генсекам замежных спраў. Гаворка пойдзе найперш пра "развіццё двухбаковага палітычнага дыялогу" ды пра гандлёва-эканамічнае і крэдытна-інвестыцыйнае супрацоўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі