Вы тут

Міністр працы: Павышэнне пенсійнага ўзросту спрыяе росту пенсій

Ірына Касцевіч, minsknews.by

Павышэнне пенсійнага ўзросту на фоне старэння насельніцтва дапамагае дасягнуць “стабілізацыі сітуацыі з самім фондам і не скарачаць яго даходную частку”. Пра гэта заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Ірына Касцевіч ў эфіры тэлеканала БТ-1.

“Павышэнне пенсійнага ўзросту ўсё-ткі дазваляе ў Беларусі штогод павялічваць пенсіі”, — кажа міністр. 

Касцевіч таксама дадала, што за год тэмп росту пенсіі склаў больш за 113% з улікам інфляцыі:

“Калі мы кажам пра лістапад 2019-га, то сярэдняя пенсія па ўзросту —  446 рублёў. У параўнанні з лістападам мінулага году яна павялічылася больш чым на 50 рублёў”. 

З 2020-га года жанчыны будуць сыходзіць на пенсію ў 57 гадоў, а мужчыны ў 62.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.