Міністр эканомікі адмаўляе магчымасць разавай дэвальвацыі

Падставаў для правядзення разавай дэвальвацыі ў Беларусі няма. Пра гэта, паводле інфармацыі агенцтва БелаПАН, заявіў міністр эканомікі Мікалай Зайчанка на прэс-канферэнцыі 5 траўня ў Мінску. Пры гэтым Зайчанка адзначыў, што дэвальвацыя 2 студзеня гэтага года была непазбежная. Сёння, па ягоных словах, сітуацыя на ўнутраным валютным рынку шмат у чым стабілізавалася. Міністр адзначыў, што ўжо досыць доўгі перыяд часу (каля чатырох тыдняў) насельніцтва толькі здае валюту ў абменнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі