Міністр аховы здароўя ЗША пайшоў у адстаўку з-за марнатраўства

Міністр аховы здароўя ЗША Том Прайс пайшоў у адстаўку, калі стала вядома, што ён лятаў у камандзіроўкі на дарагіх прыватных самалётах замест звычайных камерцыйных рэйсаў. 26 такіх падарожжаў каштавалі амерыканскаму бюджэту 400 тысяч долараў, перадае ВВС.

Том Прайс прынёс прабачэнні падаткаплацельшчыкам і прапанаваз кампенсаваць сродкі, патрачаныя на яго палёты. Існуе правіла, згодна з якім звычайныя амерыканскія чыноўнікі павінны лятаць у службовыя паездкі камерцыйнымі рэйсамі. Выключэнне складаюць тыя, хто займаецца пытаннямі нацыянальнай бяспекі.

Даследаванне, праведзеная палітычным інфармацыйным сайтам Politico, паказала, што падарожжы Прайса каштавалі амерыканскаму бюджэту болей за мільён долараў. Сюды таксама ўвайшлі пералёты на ваенных самалётах, якія экс-міністр выкарыстоўваў для замежных камандзіровак.

Тым часам іншыя буйныя чыноўнікі таксама падазраюцца ў марнатраўстве і скандал, звязаны з неабгрунтаванай тратай бюджэтных сродкаў, можа пашырыцца. Цяпер пад пільнай увагай знаходзяцца міністр унутраных справаў Раян Зінке, міністр фінансаў Стывен Мнучына і дырэктар Агенцтва ЗША па абароне навакольнага асяроддзя Скот Пруіт. Усе яны таксама выкарыстоўвалі прыватныя самалёты.