Менеджараў падазраюць у тым, што яны схавалі і перапрадалі 1 тыс. тон насення рапсу
Рапс, фота ілюстрацыйнае / lrt.lt
Васьмярых менеджараў буйных прадпрыемстваў з Мінскай вобласці падазраюць у крадзяжы насення рапсу на 1,5 млн рублёў.
Паводле МУС, са жніўня па лістапад яны прынялі на захоўванне больш за 1000 тон насення рапсу. Але замест таго, каб захоўваць яго, перапрадалі іншаму прадпрыемству, а грошы вывелі праз фірмы-пракладкі і падзялілі паміж сабой.
Калі іх віна будзе даказаная, удзельнікам "схемы" пагражае да 12 гадоў зняволення за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі.