Міністр адукацыі раіць быць "больш агрэсіўнымі" з пратэстуючымі студэнтамі

Міністр адукацыі раіць быць "больш агрэсіўнымі" з пратэстуючымі студэнтамі

Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў раскрытыкаваў студэнцкія пратэсту супраць платы за пераздачу залікаў і іспытаў. На сустрэчы чальцоў моладзевага савета пры міністэрстве, якая прайшла ў Палаце прадстаўнікоў 14 снежня, Жураўкоў заявіў, што ініцыятары студэнцкіх пратэстаў "карыстаюцца нашай інтэлігентнасцю, нашым спакойным рэагаваннем на розныя выбрыкі".

Каментуючы студэнцкую акцыю пратэсту каля БДУ 2 снежня, ён зрабіў выснову: "Можа, нам трэба быць больш агрэсіўнымі".

На думку чыноўніка, якую прыводзіць БелаПАН, у руху "Студэнты супраць", які аб'ядноўвае пратэстуючую моладзь, фактычна няма саміх студэнтаў. Таму Жураўкоў назваў рух незразумелым і параіў падумаць, "як на яго рэагаваць і што нам рабіць". Ён лічыць, што ў моладзевым асяроддзі, у тым ліку студэнцкім, моцна праяўляецца сацыяльная інфантыльнасць. "Гэта значыць, вы мяне не чапайце, хай хтосьці іншы робіць, але калі мне нешта трэба, я буду патрабаваць: вы мне дайце, вы мне забяспечце, я яшчэ крытыкую, я яшчэ і выкажу ў хамскай форме", — сказаў Жураўкоў.

Фота: nastgaz.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі