Міністр адукацыі: Мы правільна адмянілі іспыты ў пятыя класы

Міністр адукацыі: Мы правільна адмянілі іспыты ў пятыя класы

Міністэрства адукацыі мяркуе, што правільна адмяніла іспыты для пераходу пятыя гімназічныя класы. Пра гэта міністр Ігар Карпенка заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу СТВ

"Той, хто сёння кажа пра тое, што трэба выбудаваць сістэму адбору больш матываваных, больш таленавітых дзяцей, крывіць душой, што іспыт — гэта адзіны спосаб гэта зрабіць. Гэта няпраўда. Сёння любы добры педагог бачыць дзіця: наколькі яно праяўляе сябе, наколькі яно мае цягу да таго ці іншага прадмету. І вось гэтая атэстацыя — толькі нязначная частка, якая ў пэўнай ступені, можа быць, паказвае нейкі вынік", — упэўнены кіраўнік Мінадукацыі.

На яго думку, у сістэме агульнай сярэдняй адукацыі неабходна стварыць сістэму роўных магчымасцяў для ўсіх дзяцей. І гэта не павінна залежаць ад месца навучання дзіцяці — у малакамплектнай вясковай школе або ў гімназіі ці ліцэі ў Мінску.

Адмена іспытаў у пятыя класы, запэўнівае Карпенка, не стварыла ніякага ажыятажу нават у сталіцы. Былі адзінкавыя звароты, які вырашаліся ў працэсе паступлення. "Фактычна мы зраўнавалі гэтыя магчымасці ў вывучэнні на павышаным узроўні прадметаў як для агульнаадукацыйнай школы, так і для гімназіі", — тлумачыць міністр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі