Вы тут

Міністр абароны сабраў кіраўнікоў абласцей і сталіцы ў адным кабінеце

Кіраўнікі абласцей трапілі на збор пад Гродна / @modmilby

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін сабраў кіраўнікоў абласцей і сталіцы ў адным кабінеце. Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, на базе навучальнага цэнтра 6-й асобнай механізаванай брыгады на Гродзеншчыне для іх праводзяць штогадовы збор на тэму ваеннай бяспекі і абароны дзяржавы. У ім удзельнічаюць і ваенныя камісары з Мінска і рэгіёнаў.

Адзначаецца, што мэта збору — павышэнне ўзроўню ведаў "у пытаннях сучасных дзеянняў войскаў у сучасных ваенных канфліктах". Таксама яны будуць "удасканальваць навыкі ў дзеяннях пры зброі". Асаблівая ўвага будзе нададзена тэрытарыяльнай абароне, выкарыстанню яе падраздзяленняў сумесна з вайсковымі часткамі і памежнікамі для абароны мяжы. Гаворка пойдзе і пра дзеянні падчас вайсковага становішча. На палігоне Гожскі будзе дэманстрацыя "ліквідацыі незаконнага ўзброенага фармавання".

"Калі хочам жыць мірна, трэба сапраўды рыхтавацца да вайны", сказаў у чацвер Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з дзяржсакратаром саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам.

На зборы выступае міністр абароны / @modmilby
Кіраўнік Гродзеншчыны, экс-міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік / @modmilby
@modmilby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.