Міністр абароны Беларусі — у "чорным спісе" Новай Зеландыі

Міністр абароны Беларусі — у "чорным спісе" Новай Зеландыі

Новая Зеландыя можа ўвесці санкцыі супраць Беларусі, як саюзніка Расіі ў агрэсіі супраць Украіны. Пра гэта заявіла прэм'ер-міністр Джасінда Ардэрн. У панядзелак на пасяджэнні ўраду было заяўлена, што на гэтым тыдні збіраюцца прыняць у тэрміновым парадку законапраект, які прадугледжвае пашырэнне санкцый супраць РФ. Улады Новай Зеландыі змогуць замарожваць рахункі фізічных і юрыдычных асоб, якія маюць дачыненне да расійскай агрэсіі. Гэты законапраект дазволіць уводзіць санкцыі і супраць іншых краін. Была згадана Беларусь.

А пакуль Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць сотні асоб з Расіі, уключна з Уладзімірам Пуціным. У гэты "чорны спіс" трапілі і некалькі чалавек з Беларусі. Гэта — міністр абароны Віктар Хрэнін, дзяржсакратар Саўбеза Аляксандр Вальфовіч, намеснік гендырэктара Мінскага завода калёсных цягачоў Аляксандр Вецяневіч, бізнесмен Аляксандр Зайцаў, піша nzherald.co.nz.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі