Міністэрства замежных спраў распрацавала законпраект аб “карце беларуса”

Міністэрства замежных спраў Беларусі распрацавала законапраект аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой.  Плануецца, што тым асобам, якія маюць гістарычнае мінулае, звязанае з Беларуссю, а таксама актыўна супрацоўнічаюць з нашай краінай ва ўсіх сферах будзе выдавацца своеасаблівая “Карта беларуса”.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун.

“Распрацоўшчыкам праекту быў МЗС. Але гэта не будзе “Карта беларуса” — так яна проста ў народзе называецца. Гэта будзе “Пасведчанне суайчынніка”.

Паводле слоў Бегуна, дадзены законапраект ужо ўзгоднены з большасцю зацікаўленых структур.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі