Мінінфармацыі "рэабілітавала" расійскага эколага Андрэя Ажароўскага

Міністэрства інфармацыі Беларусі выдала пастанову пра спыненне справы аб адміністрацыйным правапарушэнні расійскага эколага Андрэя Ажароўскага за распаўсюд друкаваных асобнікаў Крытыкі ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС. Гэтыя матэрыялы мусяць вярнуць грамадзяніну Расіі. Як паведамляе БелаПАН, пастанова была прынятая Мінінфармацыі яшчэ 3 лістапада. Нагадаем, расійскі фізік-ядзершчык, каардынатар праектаў маскоўскай групы "Экаабарона" Андрэй Ажароўскі быў затрыманы 9 кастрычніка ў Астраўцы, куды прыехаў для ўдзелу ў грамадскіх слуханнях, прысвечаных папярэдняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС. У момант затрымання Ажароўскі, паводле яго слоў, не раздаваў друкаваныя матэрыялы. Судом ён быў абвінавачаны ў дробным хуліганстве і адбыў за кратамі сем сутак.

У пастанове за подпісам намесніка міністра інфармацыі Ігара Лапцёнка адзначаецца, што ў дзеяннях Ажароўскага адсутнічае склад адміністрацыйнага правапарушэння.

Расійскі фізік бліжэйшым часам мае намер прыехаць у Мінск, каб атрымаць забраныя ў яго матэрыялы.

Глядзі таксама: Андрэй Ажароўскі: Рэкамендую ўсім Астравецкі ізалятар!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі