Мінінфармацыі папярэдзіла "КП в Беларуси" за артыкул, звязаны з грыпам

Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовыя папярэджанні чатыром недзяржаўным газетам: “Комсомольской правде в Беларуси”, “Нашай ніве”, “Народнай волі” і “Ва-Банк”. Усе гэтыя выданні вінавацяць у парушэннях розных артыкулаў. Як распавяла Еўрарадыё галоўны рэдактар “Камсамолкі” Алена Міронава, папярэджанне іх газеце вынеслі за матэрыял “Родныя захварэлай гамяльчанкі: Зараз дачка на штучнай вентыляцыі лёгкіх, а лекаў у бальніцы няма”, апублікаваны 14 лістапада.

Алена Міронава: “Канкрэтна гаворка ідзе аб тым, што Міністэрства лічыць недакладнай інфармацыю пра тое, што ў Гомельскай абласной туберкулёзнай бальніцы адсутнічаў прэпарат “Таміфлю” Мы цяпер рыхтуем свой адказ для Міністэрства інфармацыі”.

Адзначым, што ўсім выданням неабходна цягам 10 дзён выправіць парушэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі