Мінінфармацыі будзе адсочваць дэзінфармацыю ў СМІ

Міністэрства інфармацыі Беларусі будзе перарываць любыя спробы дэзінфармаваць насельніцтва краіны.

Пра гэта заявіла першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, каментуючы ажыятаж вакол грыпу і ВРВІ, перадае БЕЛТА.

Па яе меркаванні, СМІ перш чым падхапіць якую-небудзь інфармацыю, павінны падумаць пра тое, што яна дасць чытачу, гледачу ці слухачу.

Разам з тым, медыцына павінна актыўна каментаваць і распавядаць пра пытанні аховы здароўя і не толькі ў праблемныя перыяды, але на сталай аснове, выкарыстоўваючы пры гэтым любыя сродкі масавай інфармацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі