Мінінфарм паведаміў пра блакаванне сайта "Беларускі партызан"

Мінінфарм паведаміў пра блакаванне сайта "Беларускі партызан"

14 снежня 2017 года Міністэрства інфармацыі прыняло рашэнне пра абмежаванне доступу да сайта "Беларускі партызан" (belaruspartisan.org). Як паведамляецца на сайце ведамства, рашэнне прынятае на падставе падпункта 1.2 пункта 1 артыкула 511 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі".

"Дадзенае рашэнне прынята па выніках маніторынгу гэтага рэсурсу, які выявіў сістэматычнае парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі. На згаданым інфармацыйным рэсурсе, размешчаным за межамі нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт, рэгулярна размяшчаюцца матэрыялы, у якіх змяшчаецца забароненая інфармацыя", — гаворыцца на старонцы Мінінфарма.

Звесткі аб праблемах з доступам на сайт "Беларускага партызана" сталі з'яўляцца ўвечары 14 снежня, прычым на праблемы скардзіліся абаненты некалькіх правайдараў. Зранку 15 снежня кампанія velcom паведаміла, што не абмяжоўвала доступ да "Беларускага партызана". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі