Мінгарвыканкам гразіцца кантраляваць кошты на будматэрыялы

Як перадае БЕЛТА, сталічная ўлада хоча кантраляваць фармаванне камунальнымі прадпрыемствамі коштаў на будматэрыялы і канструкцыі для бюджэтных праектаў.



Галь згадаў узвядзенне жылля з дзяржпадтрымкай. Часцяком узнікаюць праблемы са своечасовым фінансаваннем аб'ектаў, тэрміны зацягваюцца, павялічваюцца кошты на прамысловую прадукцыю. Асабліва абвастрылася сітуацыя пасля таго, як набыў моц указ №13 і ў мноства мінчукоў адпалі падставы прэтэндаваць на ільготнае крэдытаванне. Тады грошы ад дольшчыкаў, чальцоў жыллёва-будаўнічых кааператываў не паступалі ў поўным аб'ёме. Увядзенне дзяржзамовы ў будаўніцтве здыме гэтую праблему, кажа чыноўнік, і грамадзяне будуць далучацца да інвестыцыйнага працэсу толькі на апошнім этапе.



Жыллё належыць будаваць па кантрактным кошце. Цяпер ён замацаваны на ўзроўні 4,6 мільёна рублёў за квадратны метр для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. За мінулы год фактычны кошт квадратнага метра для чаргавікоў сфармаваўся на ўзроўні 4,5 мільёна рублёў.



Фота — golub.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі