Пракаповіч: “Атрымліваю толькі аклад! Мой працоўны дзень 12-14 гадзін”

Падчас гарачай лініі карэспандэнтка Еўрарадыё пацікавілася, як Пётр Пракаповіч спраўляецца са сваімі 23 пасадамі. Намеснік прэм’ер-міністра адказаў, што ўся справа ў планаванні.



Пракаповіч: “Вы вельмі перавышаеце мае магчымасці! (Смяецца).  Я атрымліваю адзін аклад, а не 23. Гэта ўсё ўваходзіць у мае абавязкі. Гэта абавязкі віцэ-прэм'ера. Плануецца працоўны дзень, адзін дзень я праводжу два-тры паседжанні, іншы дзень — выязджаю на месцы і праводжу нейкія практычныя справамі. Працоўны дзень мінімум 12-14 гадзін. Але галоўнае ж — вынік. А да таго, ж я працую не адзін!”


Нагадаем, што Пётр Пятровіч сышоў з Нацбанка некалькі гадоў таму пасля складанай аперацыі на сэрцы. Таму Еўрарадыё спытала пра здароўе віцэ-прем'ера, які працуе 12-14 гадзін.



“Тады здароўе было крытычным. Але дзякуй нашым медыкам — я пачуваюся лепш, чым адпачуваўся да аперацыі. Але галоўнае мець мэту ў жыцці. Калі мэта такая, каб зрабіць нешта карыснае для людзей, дык хацелася б гэта зрабіць”, — кажа Пракаповіч.



Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі