Мінгандлю загадвае: "Прадавайце беларускае!"

Міністэрства гандлю Беларусі хоча стварыць сістэму матэрыяльнага заахвочвання за продаж айчынных тавараў. Пра гэта, паводле інфармацыі БЕЛТА, заявіў сёння міністр Аляксандр Іванкоў.  Па звестках Мінгандлю, за першы квартал у таваразвароце гандлю доля айчынных тавараў знізілася на 1,6 адсотка ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У тым ліку харчовых таварах прададзена менш на 0,4% , а нехарчовых — на 3,5%.

Каб выправіць становішча, міністр гандлю зрабіў наступную прапанову: заробак прадаўцоў будзе залежаць ад аб'ёму рэалізаванай прадукцыі беларускай вытворчасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі